Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Волі пройдзе без назіральнікаў ад АБСЭ


Дырэктар Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Міхаэль Георг Лінк
Дырэктар Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Міхаэль Георг Лінк

Пра гэта беларускім праваабаронцам паведаміў дырэктар Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Міхаэль Георг Лінк.

«На працягу такога кароткага пэрыяду БДІПЧ, на жаль, ня зможа арганізаваць маніторынг маючага адбыцца мітынгу ў Менску 25 сакавіка», — гаворыцца ў лісьце да беларускіх праваабаронцаў.

Тлумачыцца, што, у адпаведнасьці з мэтадалёгіяй БДІПЧ у маніторынгу мірных сходаў, любое разгортваньне маніторынгу БДІПЧ патрабуе папярэдняй афіцыйнай камунікацыі з уладамі дзяржавы, у дачыненьні да якой плянуецца правядзеньне такога мерапрыемства.

Але БДІПЧ зацікаўлены ў атрыманьні сьвежай інфармацыі пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, гаворыцца ў тым жа лісьце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG