Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Гэта ня значыць, што мы да 1 траўня створым новыя працоўныя месцы»


«Гэта проста перад людзьмі сорамна, што яны не атрымліваюць няшчасную тысячу». Дапамагчы людзям знайсьці працу і забясьпечыць узровень заработнай платы ў тысячу рублёў даручыў Аляксандар Лукашэнка, наведваючы 24 сакавіка з рабочай паездкай Гарадзенскую вобласьць, паведамляе тэлеканал СТВ.

«Калі я казаў, што да 1 траўня трэба, каб усе працавалі, я меў на ўвазе, што вы павінны ім прапанаваць працу. І калі ён ня хоча працу, значыць у сьпісы яго. Значыць яго ў сьпісы, потым будзем вызначацца, што рабіць зь ім. Гэта ня значыць, што мы да 1 траўня створым новыя працоўныя месцы на нафтаперапрацоўцы або „Гродна Азот“ новы камбінат. Вось тое, што я абмяркоўваў. Не, мы ніколі гэтага ня зробім. Але я проста вас варушу, каб вы людзям прапанавалі правільна. І ў вёсцы сёньня шмат працы.

Аўтобус, брыгада, павезьлі, загадзя ў вас павінны быць аб’ёмы, у вас ёсьць людзі, трэба на гэта сканцэнтраваць людзей, каб яны зьбіралі сустрэчна аб’ёмы работ. Вось аб’ёмы работ. Прыехалі, як я казаў, у Менску, тры пляцоўкі, дзевяць пляцовак, людзі прыйшлі па працу. У аўтобус, павезьлі ў лес. Дзень папрацавалі, вы іх накармілі. Прыгатуйце міску супу для людзей, дайце ім перакусіць, прывезьлі дадому. Пяць дзён адпрацавалі, два дні адпачываем. Вось ваша зарплата.

Гэта проста перад людзьмі сорамна, што яны не атрымліваюць няшчасную тысячу. Не, гэта будзе добрая зарплата — тысяча. Але нам трэба яе атрымаць. Нам трэба людзям гэтую зарплату, каб яна па краіне была сярэдняя. Гродна павінна 500 абавязкова мець даляраў, або тысячу рублёў. А Менск трошачкі заўсёды больш. Можа, нехта 490 будзе мець. Але гэта ня вам 490. Таму, кроў з носа, трэба. Што тады людзям казаць?»

nn.by

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG