Здарэньне адбылося сёньня каля 8 гадзін раніцы. Акно падаткавай інспэкцыі было пашкоджанае прадметам з запальнай сумесьсю. Сьледчыя знайшлі і канфіскавалі аскепкі шкляных бутэлек, абкуродымленую тканіну з пахам гаруча-змазачных матэрыялаў.
Гомельскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту ўзбудзіў крымінальнаю справу па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.218 (наўмыснае пашкоджаньне маёмасьці, зьдзейсьненае агульнанебясьпечным спосабам) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.