Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мёрах міліцыянты зьбілі актывіста БХД


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Як паведамілі ў прэсавай службе Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (БХД), 23 сакавіка ў Мёрах затрымалі актывіста арганізацыі Валера Валажонка. Ён расказаў, што ўдзень да яго гвалтоўна ўварваліся міліцыянты, моцна ўдарылі па галаве і адвезьлі ў пастарунак, дзе пратрымалі да позьняга вечара.

На сёньня Валажонка зноў выклікалі ў міліцыю, але ён паведаміў, што замест гэтага пойдзе спачатку да пракурора і адваката, а потым да хірурга, каб даведацца, наколькі моцная ў яго траўма, бо дагэтуль «вельмі баліць і кружыцца галава».

Таксама позву ў міліцыю атрымаў каардынатар БХД у Мёрах Багуслаў Мацук. Такія дзеяньні Валер Валажонак зьвязвае з заплянаванай на 25 сакавіка акцыяй да Дня Волі ў розных рэгіёнах Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG