Таксама супрацоўнікі АМАП з аўтаматамі былі заўважаныя на чыгуначным вакзале.
Яны ўзброеныя не звычайнымі для Беларусі аўтаматамі АКС74У, а нямецкімі MP5, што зьявіліся ў беларускіх спэцслужбаў (меркавана — у спэцпадразьдзяленьня для барацьбы з тэрарызмам МУС «Алмаз») нядаўна.