Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хапаюць усіх, у каго ёсьць мінімальныя лідэрскія якасьці», — Пальчыс пра затрыманьні


Эдуард Пальчыс
Эдуард Пальчыс

Блогер Эдуард Пальчыс лічыць, што ўлады робяць вялікую памылку, калі затрымліваюць тых, хто зьбіраўся засьцерагаць удзельнікаў акцыі 25 сакавіка ад небясьпекі і правакацыяў:

«Улады вельмі перапалохаліся пратэстаў і сталі хапаць усіх, хто тэарэтычна ў іхным уяўленьні можа праявіць нейкую актыўнасьць; усіх, у каго ёсьць мінімальныя лідэрскія амбіцыі і якасьці. Відавочна, што ўлады асьцерагаюцца, што нехта можа ўзначаліць пратэст. Але памылка ўладаў у тым, што гэты пратэст — цалкам нізавы, і калі трэба, там будуць узьнікаць свае лідэры. Таму масавымі затрыманьнямі традыцыйных актывістаў улады толькі паказваюць свой страх, таму што ўсе людзі разумеюць, што ўлады вельмі моцна напалоханыя. Дарэмна яны гэта робяць, тым больш што зноў падстаўляюць краіну пад міжнародныя санкцыі.

Вельмі дарэмна ўлады затрымалі тых, хто зьбіраўся ахоўваць акцыю і не дапускаць правакацыяў. Той жа Зьміцер Дашкевіч быў даволі абыякавы да гэтых пратэстаў. Спачатку ён проста хацеў пайсьці на Дзень Волі як на сямейнае сьвята. Але пасьля нападу ў Курапатах ён зразумеў, што ўлады разглядаюць варыянт нападу і падчас акцыі. Таму ён вырашыў засьцерагаць ад небясьпекі людзей на акцыі, але не выступаць і ня быць лідэрам».

Пальчыс прагназуе, што пасьля масавых затрыманьняў і арыштаў Беларусь можа ўпасьці ў эканамічную і сацыяльную дэпрэсію:

«Фактычна ўлады робяць тое самае, што рабілі ў 2010-2011 гадах. І яны ня ўлічваюць, што пасьля такіх хапуноў краіна звычайна ўпадае ў вельмі глыбокія дэпрэсіі — эканамічныя, сацыяльныя і палітычныя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG