Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афнагеля канфіскавалі майку з «Пагоняй», кнігу Саньнікава і два ноўтбукі


Павал Севярынец і Яўген Афнагель (справа) перад Менскім гарадзкім судом падчас працэсу над Эдуардам Пальчысам. Менск, 14 кастрычніка 2017 году
Павал Севярынец і Яўген Афнагель (справа) перад Менскім гарадзкім судом падчас працэсу над Эдуардам Пальчысам. Менск, 14 кастрычніка 2017 году

Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, які ехаў на машыне дадому, 22 сакавіка ўвечары затрымалі супрацоўнікі ДАІ і адвезьлі ў Першамайскае РУУС Менску. Яго абвінавацілі ў «непадпарадкаваньні міліцыі» і ў пастарунку асудзілі на 15 сутак.

А ператрус у кватэры правялі быццам бы па крымінальнай справе — за «псаваньне маёмасьці Белтэлерадыёкампаніі ў чэрвені 2016 году».

Канфіскавалі два ноўтбукі, налепкі, майку з «Пагоняй» і кнігу Саньнікава, паведаміла Свабодзе жонка Яўгена Афнагеля Кацярына. Яўген Афнагель адбывае пакараньне ў турме на Акрэсьціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG