Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі Зьмітра Дашкевіча і Арцёма Леўчанку

абноўлена

У Менску затрымалі аднаго зь лідэраў «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла ягоная жонка Наста.

Сьведкам затрыманьня была паэтка Валянціна Аксак. Паводле яе, Зьмітра Дашкевіча затрымалі людзі ў масках на вуліцы Карла Маркса ў Менску. Затрыманага Дашкевіча і ягонага калегу, маладафронтаўца Арцёма Леўчанку вялі са зьвязанымі рукамі.

«Яны ставілі кухню ў шматпаважаных Арловых Уладзіміра і Валянціна. Замовілі ежу для сябе з дастаўкай, але замест піццы ўварвалася міліцыя ў цывільным. Пальчэўскі Сяргей у гэты час езьдзіў на нашай машыне па неабходныя інструмэнты, пад’язджаў да кватэры, яго хацелі затрымаць. Відаць, ён вырашыў не выходзіць з машыны. У машыны разьбіта бакавое шкло, машына раскрыта,» — напісала Наста Дашкевіч.

Хамуты, якімі вязалі рукі хлопцаў
Хамуты, якімі вязалі рукі хлопцаў

Дзьверы з пабітым шклом ляжаць на падлозе
Дзьверы з пабітым шклом ляжаць на падлозе

Машына Зьмітра Дашкевіча, у якой быў Сяргей Пальчэўскі, з пабітай шыбай
Машына Зьмітра Дашкевіча, у якой быў Сяргей Пальчэўскі, з пабітай шыбай

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG