Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Статкевіч папярэдзіў Менгарвыканкам, што 25 сакавіка правядзе «Марш абураных беларусаў» ад Акадэміі навук да плошчы Незалежнасьці

Статкевіч папярэдзіў Менгарвыканкам, што 25 сакавіка правядзе «Марш абураных беларусаў» ад Акадэміі навук да плошчы Незалежнасьці


Мікола Статкевіч перадаў у Менгарвыканкам заяву пра намер правесьці 25 сакавіка ў Менску «Марш абураных беларусаў».

Палітык падаў маршрут — ад Акадэміі навук да плошчы Незалежнасьці па праспэкце Незалежнасьці. Пачнецца акцыя а 14 гадзіне на пляцоўцы каля Акадэміі навук.

«У сувязі з плянаванай вялікай колькасьцю людзей на Маршы прапаную ў мэтах іх бясьпекі вызваліць ад руху транспарту дзьве крайнія правыя паласы праезнай часткі праспэкту Незалежнасьці для бесьперашкоднага праходу ўдзельнікаў Маршу», — гаворыцца ў заяве Статкевіча.

«У Беларусі адсутнічае законна абраны парлямэнт і, адпаведна, легітымная працэдура рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабоду мітынгаў і дэманстрацый. Таму, у адпаведнасьці з прынятай у суседніх краінах практыкай, паведамляю пра свой намер правесьці 25 сакавіка масавую акцыю за 5 дзён да яе пачатку. Прапаную выканаць патрабаваньні Канстытуцыі і забясьпечыць бесьперашкоднае і бясьпечнае правядзеньне акцыі», — піша Статкевіч у заяве ад 20 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG