Бацька 41-гадовага Алеся Яўдахі Анатоль Мікалаевіч паведаміў Свабодзе, што цяпер займаецца афармленьнем дамовы з адвакатам.
Паводле інфармацыі бацькі, Алеся ўтрымліваюць у СІЗА КДБ, так званай «амэрыканцы»; людзі, якія праводзілі ператрус, прадставіліся, што яны з КДБ.
Бацька кажа, што апошнім часам Алесь не займаўся ніякай палітычнай дзейнасьцю, ён распаўсюджваў кнігі, арганізоўваў выставы, іншыя імпрэзы, зьвязаныя выключна з прапагандай літаратуры. Таму ён не ўяўляе, за што сына маглі затрымаць.