Жыхара Пінску, журналіста-фрылансэра тэлеканалу «Белсат» затрымалі а 10 гадзіне на вуліцы два чалавекі ў цывільным і прапанавалі яму прайсьці ў будынак міліцыі нібыта для размовы.
Спадара Віктара пакінулі ў адным з кабінэтаў, нейкай размовы зь ім да гэтага часу ніхто так і не праводзіў. Пра акалічнасьці свайго затрыманьня, неабходнасьці знаходжаньня ў ГАУС Віктару Ярашуку не паведамляюць. Тэлефон журналіста ўключаны, размаўляць па ім не перашкаджаюць.