Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Задача вярнуць шампанскае ў бутэльку», — Дзьмітрыеў пра «лягеры баевікоў» і затрыманьні


Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Дзьмітрыеў

Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў ня верыць у гісторыю Аляксандра Лукашэнкі пра «лягер баевікоў у раёне Бабруйску і Асіповічаў».

Ён мяркуе, што плян уладаў нават ня ў тым, каб зьбіць хвалю пратэстаў, а задача хутчэй у тым, каб «вярнуць шампанскае ў бутэльку». Начныя затрыманьні ён зьвязвае з гэтай заявай, але думае, што «баевікамі прызначылі мірных грамадзянаў».

«Мы ня маем ніякіх публічных доказаў гэтаму, акрамя словаў самой улады, — разважае Дзьмітрыеў у камэнтары Свабодзе. — Няма фатаздымкаў са спадарожніка, няма сьведчаньняў відавочцаў. Пакуль гэта ўсё выглядае проста як плян інфармацыйнай апрацоўкі людзей, каб падрыхтаваць іх да іншых дзеяньняў улады.

Складана думаць за ўладу, бо ў яе свая — часам вельмі „езуіцкая“ — лёгіка, але можна сказаць, што „Белы легіён“ — гэта тое, чым можна пужаць. Мо яны там селі, падумалі: нам патрэбныя баевікі, хто гэта можа быць? З „Маладога Фронту“ баевікоў ужо ня зробіш, анархісты пакуль „недацягваюць“. А вось „Белы легіён“... Можна згадаць тэмы зь 90-х, зьвязаць — хай гэта і нязграбна будзе выглядаць для тых, хто разьбіраецца, — з тым, што адбываецца ва Ўкраіне, і прывесьці гэта ўсё да 25 Сакавіка.

Што мяне сапраўды напружыла, — гэта тое, што мы бачылі, як на выходных узламалі Facebook-акаўнт Лазоўскага, зь яго рассылалі нейкія недарэчныя рэчы, а сёньня затрымалі гэтага чалавека. Гэта паказвае, што ўлада не рэагуе на падзеі, а мае дакладны плян. Пакуль што яна паводле яго ідзе. Гэта я лічу сёньня вялікай небясьпекай, бо мы бачым, што гэты плян не накіраваны на мірныя перамены.

Таму кожны раз, калі мы гаворым пра 25 Сакавіка, мы кажам усім, хто пойдзе: калі ласка, думайце пра сваю бясьпеку самі. Будзьце вельмі асьцярожныя, калі вы вырашыце ісьці на акцыі. На жаль, гэта сёньня адказнасьць саміх удзельнікаў, бо мы бачым, што ні ўлады, ні арганізатары пра гэта не клапоцяцца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG