Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскіх арганізатараў забароненых акцыяў да Дня Волі на заўтра выклікаюць у гарвыканкам


Пратэст у ВІцебску, 26.02.2017
Пратэст у ВІцебску, 26.02.2017

Сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў расказаў, што яму дахаты тэлефанавалі з аддзелу працы са зваротамі грамадзян і прапанавалі заўтра апоўдні быць у кабінэце № 108 для размовы з намесьнікам старшыні гарвыканкаму Пятром Падгурскім. Было прапанавана запрасіць з сабой яшчэ двух партыйцаў — заяўнікаў сьвяточнага мітынгу.

Мітынг, які актывісты хацелі правесьці 25 сакавіка ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў, забараніла адміністрацыя Чыгуначнага раёну.

Забарону праводзіць мітынг і шэсьце ў Дзень Волі атрымаў і старшыня гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Канстанцін Смолікаў — ён меркаваў, што гэтыя акцыі адбудуцца ў цэнтры гораду. Актывіст кажа, што забарону прыняў да ведама. Таму не разумее, што яшчэ яму хочуць паведаміць а 14-й у кабінэце № 108.

Нягледзячы на тое, што іх выклікаюць на розны час, спадары Смолікаў і Дзяржаўцаў вырашылі йсьці разам, каб «застрахавацца» ад правакацыяў, якіх яны не выключаюць.

Колькі гадоў таму ў Віцебску існавала практыка выклікаць заяўнікаў напярэдадні забароненых акцыяў у міліцыю ці пракуратуру. Ад іх патрабаваўся подпіс пад пісьмовым папярэджаньнем — што яны ведаюць пра забарону. У гарвыканкам актывістаў з нагоды забароненых акцыяў яшчэ ніколі не выклікалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG