Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяну Севярынец пакаралі буйным штрафам за «Марш недармаедаў»


Тацяна Севярынец
Тацяна Севярынец

У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску працягваюць разгляд спраў удзельнікаў маршу супраць дэкрэту нумар 3 ў Віцебску, які адбыўся 26 лютага.

Судзьдзя Алеся Жарыкава, у прыватнасьці, сёньня вынесла прысуд актывістцы апазыцыі Тацяне Севярынец — штраф памерам у 50 базавых (1150 рублёў).

Судзьдзя прызнала Тацяну Севярынец вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянавай дэманстрацыі — «Маршы недармаедаў» 26 лютага ў Віцебску, у якім прынялі ўдзел каля тысячы чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG