Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяўнікі пакуль не атрымалі пісьмовага адказу адносна акцыі на Дзень Волі


Адзін з заяўнікаў акцыі Дзяніс Садоўскі
Адзін з заяўнікаў акцыі Дзяніс Садоўскі

20 сакавіка заяўнікі акцыі на Дзень Волі не атрымалі абяцанага пісьмовага адказу зь Менгарвыканкаму.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды сказаў Ягор Віняцкі.

«Увесь адказ складаўся з таго, што яны адмовілі ў сустрэчы. Я папрасіў іх патлумачыць прычыны, яны сказалі, што вусна патлумачыць прычыны яны ня могуць. Яны сказалі, што вышлюць афіцыйны адказ у прадугледжаным законам рэглямэнце, пісьмова. Гэта ўсё, што яны адказалі».

Адзін з заяўнікаў — Дзяніс Садоўскі паведаміў, што 21 сакавіка зьбярэцца аргкамітэт па адзначэньні Дня Волі, і тады будзе названы фармат правядзеньня акцыі.

«Будзем спрабаваць дабіцца адказу праз пошту. Калі заўтра мы адказу не атрымаем, то мы пачнём правядзеньне аргкамітэту 25 сакавіка і на ім прымем канчатковае рашэньне пра фармат правядзеньня акцыі. Калі адказу ня будзе, мы будзем лічыць, што менскія ўлады адмовіліся разглядаць нашу заяўку, ігнаруюць патрабаваньні грамадзян пра мірны сход і, ужо разумеючы гэта, будзем прымаць рашэньні, у якім фармаце будзе адбывацца акцыя 25 сакавіка. Заклікаем улады да адказнасьці. Найперш вы адказныя за тое, што адбываецца. І патрабуем даць нам гэты адказ. Але, безумоўна, і бяз гэтага адказу мы правядзем гэты марш годна і прыстойна, і я спадзяюся, што з кожным з вас пабачымся 25 сакавіка на Дні Волі і пакажам гэтай уладзе, што яна павінна нас паважаць».

Подпісы пад заяўкай на правядзеньне шэсьця 25 сакавіка паставілі прадстаўнікі руху «За свабоду» (Аляксандар Русевіч), аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (Дзяніс Садоўскі), Абʼяднанай грамадзянскай партыі (Ягор Віняцкі), Партыі БНФ (Зьміцер Касьпяровіч) і руху салідарнасьці «Разам» (Аляксандар Макаў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG