Заяўнікаў акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка выклікаюць у Менгарвыканкам 20 сакавіка а 17-й гадзіне.
Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў, адказны сакратар Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі:
«Мы будзем настойваць на тым, каб улады далі дазвол на акцыю і пачулі патрабаваньні народу прайсьціся ў Менску 25 сакавіка легальна мірным шэсьцем па заяўленым маршруце».
Арганізатары просяць дазволу на акцыю 25 сакавіка ў наступным фармаце: збор удзельнікаў на пляцоўцы каля Акадэміі навук і шэсьце па праспэкце Незалежнасьці да парку Янкі Купалы.