Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: «Падчас затрыманьня грамадзяне аказалі супраціў»


Тэлеканал «Беларусь-1» заявіў, што падчас менскага «Маршу недармаедаў» быў зьбіты міліцыянт
Тэлеканал «Беларусь-1» заявіў, што падчас менскага «Маршу недармаедаў» быў зьбіты міліцыянт

Удзельнікі «маршу недармаедаў», затрыманыя 15 сакавіка ў Менску, груба парушылі закон аб масавых мерапрыемствах, які забараняе хаваць твары пад маскамі.

Пра гэта паведаміў 16 сакавіка афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Георгі Еўчар.

«Супрацоўнікі міліцыі папярэджвалі аб супрацьпраўнасьці дзеяньняў. Аднак грамадзяне праігнаравалі законныя патрабаваньні супрацоўнікаў міліцыі або зьняць маскі, або пакінуць мерапрыемства, і працягнулі ўдзел у мерапрыемстве менавіта ў масках. З мэтай высьвятленьня асобы, а таксама магчымай датычнасьці да іншых правапарушэньняў было прынята рашэньне аб затрыманьні», — сказаў Еўчар.

Прадстаўнік МУС сказаў, што затрыманьне праводзілася ў грамадзкім транспарце, «бо была верагоднасьць таго, што правапарушальнікі могуць уцячы».

«Падчас затрыманьня грамадзяне аказалі супраціў, адзін супрацоўнік міліцыі атрымаў траўмы і цяпер знаходзіцца на лячэньні ў шпіталі», — сказаў ён.

Усяго за парушэньне закону аб масавых мерапрыемствах было затрымана некалькі дзясяткаў чалавек, цяпер іх дзеяньням даецца прававая ацэнка, паведаміў афіцыйны прадстаўнік МУС.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць указаную прычыну затрыманьня фармальнай. Паводле Стэфановіча, «рэальная прычына палягае ў тым, што яны хочуць застрашыць гэтую групу, каб яны ня бралі ўдзелу ў масавых мерапрыемствах».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG