Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі сэнатар асудзіў масавыя затрыманьні пасьля акцыяў «недармаедаў»


Бэн Кардзін
Бэн Кардзін

Амэрыканскі сэнатар Бэн Кардын, найстарэйшы чалец Камітэту замежных справаў Сэнату ЗША, апублікаваў заяву ў сувязі з масавымі затрыманьнямі ў Беларусі пасьля акцыяў пратэсту па ўсёй краіне.

«Я асуджаю нядаўняе затрыманьне актывістаў грамадзянскай супольнасьці і журналістаў у гарадах па ўсёй Беларусі, якое, здаецца, сьведчыць пра значнае адхіленьне ад нядаўніх пазытыўных крокаў дзеля рэформаў».

Кардын заклікаў улады Беларусі вызваліць усіх затрыманых, якія мірна дамагаліся ажыцьцяўленьня сваіх правоў.

«Беларусь знаходзіцца ў няпростым суседзтве. Я падтрымліваю незалежнасьць і сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь і заклікаю яе кіраўніцтва пацьвердзіць сваю прыхільнасьць дэмакратычнаму шляху рэформаў», — заявіў амэрыканскі палітык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG