Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскія актывісты запрасілі дыпляматаў на суд над затрыманымі ўдзельнікамі «Маршу недармаедаў»


Актывісты дэмакратычных партый Горадні робяць заяву для прэсы напярэдадні суду над удзельнікамі «Маршу недармаедаў
Актывісты дэмакратычных партый Горадні робяць заяву для прэсы напярэдадні суду над удзельнікамі «Маршу недармаедаў

Таксама яны заклікалі гарадзенцаў: нават у выпадку, калі іх — актывістаў — арыштуюць, усё роўна прыходзіць на заплянаваную акцыю 15 сакавіка і кожнаму па магчымасьці быць гатовым у гэтай сытуацыі станавіцца лідэрам.

Актывісты партыйных арганізацыяў у Горадні — БНФ, АГП, БСДГ — правялі 13 сакавіка прэс-канфэрэнцыю, на якой было заяўлена, што па выніках «круглага стала» ў мінулую пятніцу ў Горадні насамрэч ніякага дыялёгу паміж апазыцыяй і ўладамі не адбылося.

І пацьверджаньнем гэтаму, як сказаў кіраўнік гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў — сёньняшнія суды над 11 удзельнікамі гарадзенскага «Маршу недармаедаў», які прайшоў 19 лютага.

Паводле Саранчукова, улады ў сьпешным парадку імкнуцца асудзіць актывістаў, каб зьбіць акцыі пратэсту. Але, паводле яго, нават калі сёньня ўсіх пасадзяць на суткі, мітынг, які раней плянаваўся на 15 сакавіка ў парку Жылібэра і які забаранілі гарадзкія ўлады, усё роўна адбудзецца.

У заяве прагучаў заклік да гарадзенцаў прыйсьці на мітынг і кожнаму быць гатовым у такой сытуацыі па магчымасьці станавіцца лідэрам.

Актывіст БХД Сяргей Верамеенка зачытаў журналістам зварот да консульскіх прадстаўніцтваў Польшчы і Літвы ў Горадні. Дыпляматаў запрашаюць наведаць сёньня Ленінскі суд Горадні, дзе будуць разглядаць справы 11 удзельнікаў «Маршу недармаедаў», а таксама прыйсьці на несанкцыянаваны мітынг, які плянуецца правесьці ў Горадні 15 сакавіка.

— Мы запрашаем прадстаўнікоў консульскіх устаноў Польшчы і Літвы ў суд і на мітынг з мэтай, каб яны правялі маніторынг парушэньня правоў грамадзян у Беларусі і данесьлі гэтую інфармацыю да Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG