Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску падалі заяўку на шэсьце і мітынг 25 сакавіка


Ілюстрацыйнае фота. Дзень волі — 2016 у Менску
Ілюстрацыйнае фота. Дзень волі — 2016 у Менску

Кіраўнікі віцебскіх суполак руху «За свабоду» і Партыі БНФ падалі заяўку на правядзеньне 25 сакавіка шэсьця і мітынгу, прымеркаваных да Дня Волі.

Заяўнікі просяць гарадзкія ўлады дазволіць збор удзельнікаў акцыі на адной з цэнтральных плошчаў гораду і шэсьце цэнтральнай вуліцай Віцебску. Як паведамляе прэс-служба руху «За свабоду», галоўнымі лёзунгамі акцыі будуць «За сувэрэнную і незалежную Беларусь!», «За адмену дэкрэту № 3», «За спыненьне зьменаў пэнсійнай сыстэмы да паляпшэньня эканамічнага становішча», «Уся ўлада — народу на свабодных, тайных і адкрытых выбарах».

Заяўнікамі выступілі каардынатар руху «За свабоду» па Віцебскай вобласьці Леанід Гаравы і старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў.

«Мы падалі заяўку на Дзень Волі на шэсьце і мітынг у Віцебску. Збор плянуецца пасьля поўдня на адной з цэнтральнай плошчаў гораду, а потым — рух па вуліцы да другой плошчы, дзе будзе мітынг», — сказаў Леанід Гаравы.

Заяўнікі нагадалі, што, паводле беларускага заканадаўства, да атрыманьня дазволу нельга паведамляць дату, месца і час масавай акцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG