Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк: Не прыйшоў яшчэ час ставіць палаткі (Відэа)


Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк

Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк, які знаходзіцца ў эміграцыі, у відэазвароце заклікаў ствараць рух працоўных беларусаў.

Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк, які знаходзіцца ў эміграцыі, у відэазвароце заклікаў ствараць ствараць рух працоўных беларусаў.

Пазьняк расказаў пра фальшывую старонку ў фэйсбуку ад ягонага імя, на якой людзей «заклікаюць на плошчу» ў Дзень Волі 25 сакавіка. «Відавочна, на плошчы плянуецца нейкая правакацыя», — сказаў ён. Паводле Пазьняка, апошняя такая правакацыя была ў сьнежні 2010 годзе, калі шмат людзей былі зьбітыя і сотні арыштаваныя.

Пазьняк заклікаў беларусаў не паддавацца на заклікі «граміць рэзыдэнцыю прэзыдэнта» ці нейкія іншыя будынкі. Ён таксама сказаў, што ставіць нейкі намётавы лягер «не настаў яшчэ час». Паводле яго, грамадзтва яшчэ неарганізаванае, і людзі выходзяць на пратэст, бо адчуваюць сябе прыніжанымі, таму што іх запісалі ў дармаеды, і хочуць выказаць свае пачуцьці. «Калі ў гэтай сытуацыі адбудзецца нейкая правакацыя, пацягнуць на нейкі ўчынак, які дасьць магчымасьць уладам гэта ўсё разграміць, то гэты рух проста захлынецца», — сказаў Пазьняк.

Лідэр КХП-БНФ заклікаў да самаарганізацыя. «Трэба, каб людзі гуртаваліся па некалькі асоб там, дзе яны працуюць, ці па месцы жыхарства, у рух працоўных беларусаў», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG