Зараз тэлефон спадара Кабанава недасяжны. Бярозаўская знаёмая апазыцыянэра паведаміла, што ён затрыманы міліцыяй менавіта на месцы жыхарства па вяртаньні зь берасьцейскай акцыі.
У часе сёньняшняга маршу ў Берасьці Аляксандар Кабанаў казаў карэспандэнту Свабоды, што пасьля акцыі сам добраахвотна зьявіцца ў міліцыю.
Міліцыянты выклікалі яго позваю на 17 гадзінаў 3 сакавіка, нібыта каб узяць тлумачэньні за ўдзел у мінулым «Маршы недармаедаў». Аляксандар па гэтай позьве не пайшоў, патлумачыўшы гэта тым, што асьцерагаўся прэвэнтыўнага затрыманьня напярэдадні акцыі.
Аляксандар Кабанаў — адзін зь лідэраў пратэсту ў Берасьці. Пасьля мінулага маршу, які адбыўся 26 лютага, яго за адзін дзень двойчы затрымлівалі міліцыянты.