Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Берасьцейскага гарвыканкаму паабяцаў шмат новых працоўных месцаў у будаўніцтве


На сустрэчы ў гарвыканкаме
На сустрэчы ў гарвыканкаме

Кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі АГП Уладзімер Вуек распавёў, што на перамовах са старшынём гарвыканкаму Аляксандрам Рагачуком людзі давялі яму патрабаваньні адмяніць дэкрэт № 3. Старшыня гарвыканкаму паабяцаў перадаць гэтае патрабаваньне «вышэйшым уладам».

Таксама, людзі запатрабавалі вырашыць праблему недахопу працоўных месцаў. Аляксандар Рагачук распавёў, што ў бліжэйшым часе зьявіцца шмат працоўных месцаў у галіне будоўлі.

Людзі ўзьнялі пытаньне неабходнасьці вызваленьня зьняволеных. Як распавёў Уладзімер Вуек, кіраўнік Берасьцейскага гарвыканкаму сказаў, што гэта не зусім у яго кампэтэнцыі, але паабяцаў «узяць на кантроль» пытаньне вызваленьня Натальлі Папковай і Андрэя Шарэнды.

Як заявіў Свабодзе яшчэ адзін зь лідэраў «Маршу недармаедаў» Аляксандар Кабанаў, ён мае інфармацыю, што зьняволеных адпусьцяць сёньня-заўтра.

На сустрэчы з кіраўніком гарвыканкаму, распавёў Уладзімер Вуек, дамовіліся, таксама, што сустрэчы падобнага фармату будуць адбывацца пэрыядычна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG