5 сакавіка ў Берасьці заплянаваны Марш недармаедаў. Зь Менску падтрымаць сваіх берасьцейскіх калег накіраваліся старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намесьнік старшыні АГП Мікалай Казлоў, сустрашыня БХД Віталь Рымашэўскі, актывістка Вольга Кавалькова. Каля Івацэвічаў машыну, у якой яны ехалі спыніла ДАІ. Два старшыя лейтэнанты кажуць, што быццам бы для праверкі.
Супрацоўнікі ДАІ падазраюць, што аўтамабіль у вышуку, прапануюць праехаць і актывістам. Але яны адмаўляюцца, спрабуюць «злавіць» машыну, каб даехаць у Берасьце.
Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце.