Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец: «Лягер абаронцаў ля Курапатаў здымуць, толькі калі будзе рашэньне аб скасаваньні будаўніцтва»


Павал Севярынец
Павал Севярынец

На сустрэчы ў Менскім гарвыканкаме з прадстаўнікамі абаронцаў Курапатаў прысутнічалі кіраўнікі гарадзкой улады Андрэй Шорац, ягоны намесьнік Вадзім Лапцеў, кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёну ды іншыя чыноўнікі.

Павал Севярынец паведаміў пасьля перамоваў:

«Мы патрабавалі спыніць будоўлю і аднавіць ахоўную зону. Ідэя пра мэмарыял там успрынятая, а калі гутарка пайшла пра канкрэтнае будаўніцтва, то размова пайшла на сустрэчных курсах. Кіраўніцтва гораду і раёну настойваюць на тым, што ўсё там законна, што касьцей там няма. Мы казалі, што гаворка пра ахоўную зону і павагу да Курапатаў. Вынік такі, што на некалькі дзён захоўваецца прыпыненьне работ, горад будзе абмяркоўваць гэта зь Мінкультам ды іншымі ведамствамі. Параілі зьняць лягер абаронцаў, але з абаронцамі мы перагаварылі, і яны здымуцца толькі тады, калі будзе пісьмовае рашэньне аб скасаваньні работ і будзе зьняты будаўнічы плот, адноўлена статус-кво. На гэты момант можна акрэсьліць вынік як баявую нічыю, і пэрспэктыва дамовіцца ўсё ж такі ёсьць за гэтыя некалькі дзён».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG