Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі павялічыў чаканую працягласьць жыцьця беларусаў на 256 дзён


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Савет міністраў Беларусі зьмяніў (PDF) дэталі фінансаваньня дзяржаўнай праграмы па здароўі народу і дэмаграфічнай бясьпецы Беларусі, а таксама падкарэктаваў распараджэньне аб забесьпячэньні да 2020 году росту сярэдняй чаканай працягласьці жыцьця беларусаў пры нараджэньні.

Плянаваны паказьнік падвысілі да 75,3 года. Гэта больш на 0,7 года (каля 255,7 дня — амаль 8 з паловай месяцаў), чым плянавалася ў ранейшай дзяржаўнай праграме. Чым выкліканая карэкцыя, не паведамляецца.

Зьвестак за 2016 год пра сярэднюю чаканую працягласьць жыцьця беларусаў пры нараджэньні яшчэ няма, але ёсьць ранейшыя. У 2015 годзе ад сярэдняга беларуса пры нараджэньні чакалася 73,9 года жыцьця (68,6 — ад мужчын, 78,9 — ад жанчын). У гарадах жылі амаль на 5 год даўжэй (75,0 года ў гарадзкога насельніцтва супраць 70,4 у сельскага).

За дваццаць год сярэдняя чаканая працягласьць жыцьця беларусаў пры нараджэньні павялічылася на 5,3 года: у 1995 годзе чакалася 68,6 года жыцьця, у 2005-м — 68,8 года. Працягласьць жыцьця падскочыла амаль на паўтара гады ў 2012 годзе.

У 2016 годзе ў Беларусі прынялі рашэньне паступова падвышаць пэнсійны ўзрост з 55 год для жанчын і 60 год для мужчын да 58 і 63 год адпаведна ў 2020 годзе. У Беларусі тым часам расьце колькасьць пэнсіянэраў, якія працуюць: на 2016 год працавала больш за 25% людзей пэнсійнага ўзросту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG