«Вы не перажывайце, ніхто іх не затрымліваў. Яны цяпер пішуць заявы. Іх чацьвёра. Пра тое, што іх здымаюць на відэа, ня ведаю, яны цяпер у іншым памяшканьні. Як заявы будуць напісаныя, будзем паводле іх працаваць, вы не перажывайце. А яны пойдуць, вядома».
Паводле ранейшай інфармацыі ад абаронцаў Курапатаў, калі яны прыйшлі ў ГАМ з заявамі на невядомых нападнікаў, іх саміх там затрымалі.
Напад на намётавы лягер абаронцаў Курапатаў адбыўся ўначы на 23 лютага. Невядомыя з крыкамі «Белая раса!» і «Слава Расеі!» разбурылі намёт, сарвалі бела-чырвона-белыя сьцягі і перакулілі бочку з вогнішчам. Адзін з абаронцаў, Алесь Кіркевіч, быў паранены, яго ўдарылі драўлянай бітай па скроні. Дзяжурны ГАМ ня змог патлумачыць, ці ёсьць Алесь Кіркевіч сярод валянтэраў, якія пішуць заявы на нападнікаў.