Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыягназ хлопца з бэнзапілой — шызоіднае расстройства асобы


Уладзіслаў Казакевіч
Уладзіслаў Казакевіч

На судзе над Уладзіславам Казакевічам агучылі яго дыягназ — шызоіднае расстройства асобы і ўмерана дэпрэсіўны эпізод.

Яго агучыў сьведка Яўген Ласы — лекар, які адзін раз кансультаваў падсуднага як пацыента «Навінак».

Ён сказаў: з боку Казакевіча былі «суіцыдальныя дзеяньні».

«Нібыта быў канфлікт у школе, быў момант крызісу, нібыта ён штосьці падпаліў. На жаль, усяго ня памятаю, такіх кансультацыяў у мяне шмат», — сказаў Яўген Ласы.

Дыягназ, зь якім Уладзіслаў Казакевіч быў у «Навінках», — умерана дэпрэсіўны эпізод і шызоіднае расстройства асобы. Лекар узгадаў, што пацыент два разы рабіў спробу суіцыду.

Лекар Яўген Ласы патлумачыў, што дыягназ «шызоіднае расстройства асобы» ўключае ў сябе «ў тым ліку схільнасьць да нестандартных учынкаў, незвычайныя ідэі, фантазіі, паводзіны». Ён таксама адзначыў, што адзінота можа спрыяць разьвіцьцю гэтага захворваньня і што яно на ўсё жыцьцё.

«Такі чалавек можа адрозьніваць рэальнасьць ад сваіх фантазіяў, але ў яго можа быць схільнасьць да містыкі, сваёй выключнасьці, і яго гэта можа захапіць. Тут шмат залежыць ад пэўнага чалавека», — сказаў Ласы, дадаўшы, што шызоіднае расстройства асобы ўплывае на здольнасьць спачуваць іншым людзям.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG