Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Людзі прагаласуюць за труп Мугабэ, бо любяць свайго прэзыдэнта» — жонка Робэрта Мугабэ


Робэрт Мугабэ, архіўнае фота
Робэрт Мугабэ, архіўнае фота

Жонка 92-гадовага прэзыдэнта Зымбабвэ Робэрта Мугабэ заявіла, што ейны муж настолькі папулярны, што пераможа нават пасьля сьмерці.

Грейс Мугабэ 51 год, і яна заўжды надзвычай аддана падтрымлівае свайго мужа. Выступаючы падчас мітынгу кіруючай партыі Zanu-PF у Бухеры, яна сказала:

«Аднойчы, калі бог вырашыць, што Мугабэ час памерці, ягоны труп зьявіцца сярод кандыдатаў у лістах для галасаваньня... І вы пабачыце, што людзі прагаласуюць за труп Мугабэ. Я сурʼёзна кажу вам — проста каб паказаць, як людзі любяць свайго прэзыдэнта».

Партыя падтрымала прэзыдэнта Мугабэ на выбарах наступнага году, але ў апошні час ён абмежаваў свае публічныя выступы, — паведамляе ВВС.

У верасьні мінулага году зьявіліся чуткі, што Мугабэ памёр, пасьля таго як ён перапыніў свой удзел у саміце Афрыканскага саюзу і паляцеў у Дубай праверыць здароўе. Пазьней Мугабэ пажартаваў, што ён сапраўды памёр, але ўваскрос.

Робэрт Мугабэ кіруе Зымбабве з 1980 году. Пост прэзыдэнта ён заняў у 1987. За гады кіраваньня Мугабэ Рэспубліка Зымбабвэ стала адной з самых бедных краінаў сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG