Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку Свабоды не пусьцілі на сустрэчу памочніка Лукашэнкі з «дармаедамі»


Карэспандэнтка Свабоды Галіна Абакунчык
Карэспандэнтка Свабоды Галіна Абакунчык

Адміністрацыя Маскоўскага раёну Менску забараніла карэспандэнтцы Свабоды Галіне Абакунчык прысутнічаць у будынку адміністрацыі падчас прыёму памочніка Аляксандра Якабсона, галоўнага інспэктара па Менску.

Перад пачаткам карэспандэнтка зьвярнулася с просьбай папрысутнічаць на прыёме. Але чыноўнікі адміністрацыі адмовілі на той падставе, што прыём будуць асьвятляць дзяржаўныя СМІ. Акрамя таго, ад журналісткі запатрабавалі не размаўляць з наведнікамі ў чарзе і пакінуць будынак. На гэта абурыліся людзі, якія сабраліся ў чаргу на прыём. Тым ня менш быў выкліканы дзяжурны міліцыянт, які перапісаў пашпартныя зьвесткі Галіны Абакунчык і вымусіў пакінуць будынак.

Відэа інцыдэнту глядзіце неўзабаве.

Чыноўнікі адміністрацыі Лукашэнкі прымаюць «дармаедаў» у розных гарадах Беларусі 16 і 17 лютага. У Гомелі і Буда-Кашалёве сустрэчы пройдуць адпаведна 23 і 24 лютага — калі тэрмін сплаты «падатку на дармаедаў» ужо скончыцца. Выплаціць збор грамадзяне мусяць да 20 лютага.

Хоць падаткавікі Беларусі накіравалі 470 тысяч апавяшчэньняў аб неабходнасьці сплаціць збор на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў, толькі 46 тысяч «дармаедаў» (менш за 10%) заплацілі грошы на канец мінулага тыдня. У бюджэт паступіла пакуль толькі 14 млн беларускіх рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG