14 лютага ў расейскай амбасадзе назвалі рашэньне журы конкурсу «дэмаралізатарскім», якое паказвае «поўную дэградацыю этыкі і маральных каштоўнасьцяў». У заяве амбасады таксама гаворыцца, што здымкі фатографа Associated Press непрымальная «прапагандай жаху і тэрору».
Галоўны прыз конкурсу World Press Photo атрымаў фатограф Бурхан Эзьбіліджы за здымак зь месца забойства амбасадара Расеі ў Турэччыне Андрэя Карлава.
Расейскага амбасадара 19 сьнежня 2016 году на выставе ў Анкары забіў супрацоўнік турэцкай паліцыі Мэўлют Алтынташ.
Паліцыя застрэліла нападніка.