Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ствараюць раду эканомікі: зноў без Раманчука, але з намёкамі на «друкарскі станок»


У Беларусі мае быць створаная экспэртная рада ў эканамічных пытаньнях — у прыватнасьці, у пытаньнях грашова-крэдытнай палітыкі і разьвіцьця банкаўскай сыстэмы. Яе склад неўзабаве зацьвердзіць Адміністрацыя прэзыдэнта, піша БелаПАН са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Падчас «Вялікай размовы з прэзыдэнтам» Аляксандар Лукашэнка доўга дыскутаваў з эканамістам Яраславам Раманчуком, дзясяткі разоў зьвяртаўся да яго па імі, часам нібы раіўся зь ім. Той цярпеў. Лукашэнка нават прапанаваў уключыць Раманчука ў склад Рады разьвіцьця прадпрымальніцтва і рабочай групы стымуляваньня дзелавой актыўнасьці, але Раманчука туды не запрасілі.

Таксама Раманчука не запрашалі і ў экспэртную раду ў эканамічных пытаньнях, кажа ён Свабодзе. І ён пачынае блытацца ў радах і саветах:

Яраслаў Раманчук
Яраслаў Раманчук

«Столькі саветаў вакол, што пачынаюць губляцца, столькі іх ствараюць! Выглядае на тое, што замест таго, каб стварыць адну нармальную раду з паўнамоцтвамі, ствараюць дзесяць, каб чыноўнікі паміж сабой маглі „забалбатаць“ любыя добрыя прапановы і ідэі», — абураецца Раманчук.

Навіна пра экспэртную раду эканомікі зьявілася пасьля таго, як 10 лютага Лукашэнка правёў нараду ў пытаньнях разьвіцьці эканомікі, на якой казаў, што ня варта разьлічваць на маштабную эмісію грошай, што «пустых грошай друкаваць ня будзем». Да таго эмісію грошай яму прапанаваў у лісьце былы старшыня Нацбанку Пятро Пракаповіч.

Раманчук мяркуе, што ўлады могуць бачыць шмат падстаў для ўключэньня «друкарскага станка»:

«Ёсьць магутнае лобі ў постацях Пракаповіча, [намесьніка прэм’ер-міністра Уладзімера] Сямашкі, Мінпраму, аграпрамысловага комплексу, будаўнічага сэктару... Усе яны хочуць грошай, каб, як яны кажуць, „запусьціць лякаматыў эканомікі“. Мы выступаем супраць гэтага. Таксама супраць Нацбанк, які здолеў пераканаць Лукашэнку, што інфляцыя — гэта дрэнна.

Але ёсьць такі момант: Лукашэнка кажа, што супраць маштабнай эмісіі, а Пракаповіч кажа пра ўмеркаваную эмісію. Так што гэта Лукашэнка ня выключыў эмісію, мо проста кажа, што шмат грошай друкаваць ня будзем, але трохі можна. А трохі, ведаеце, гэта можа зноў быць інфляцыя да 20-25%, і гэта вельмі дрэнная рэч».

Ці вытрымае беларуская эканоміка стабільнасьць рубля?

Хоць у 2016 годзе ў беларускай эканоміцы падала амаль усё, інфляцыя склала толькі 11,8% (у 2011 і 2012 гадах, паводле афіцыйных зьвестак, было 53,2% і 59,2% адпаведна). На 2017 год Лукашэнка заплянаваў інфляцыю 9%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG