Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Малдовы выступіў супраць адкрыцьця офіса НАТО ў Кішынёве. Альянс настойвае на сваім


Прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон 7 лютага ў Брусэлі перасьцярог НАТО ад хуткага ўмацаваньня сувязяў зь яго краінай і выступіў супраць мяркуемага адкрыцьця прадстаўніцтва альянсу ў Кішынёве.

Выступаючы пасьля перамоваў з намесьнікам генэральнага сакратара НАТО Роўз Готэрмюлер, Дадон сказаў, што такі кантактны офіс ня будзе мець ніякай карысьці для большасьці грамадзян яго краіны і НАТО не варта «сьпяшацца», каб адкрыць яго.

«Як па мне, адкрыцьцё такога офіса... — гэта правакацыя, створаная папярэднім урадам», — сказаў Дадон журналістам у штаб-кватэры НАТО падчас свайго першага візыту ў Брусэль.

Готэрмюлер назвала свае перамовы з Дадонам «інтэнсыўнымі станоўчымі дыскусіямі», але настойвала, што НАТО і далей плянуе адкрыць сваё прадстаўніцтва ў Кішынёве ў канцы 2017 года.

Пасада прэзыдэнта ў Малдове прадугледжвае пераважна выкананьне прадстаўнічых функцый. Урад Кішынёва застаецца пад кантролем кааліцыі партый, якія выступаюць за працяг збліжэньня з Эўразьвязам і НАТО.

Абраны ў сьнежні Дадон неаднаразова заяўляў, што хоча аднавіць палітычныя і эканамічныя адносіны з Расеяй. Яго першая замежная прэзыдэнцкая паездка была ў Маскву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG