Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Расеі пракамэнтавала, навошта расейскаму войску 4 тыс вагонаў для перавозак у Беларусь


Амаль два месяцы Мінабароны Расеі не давала адказу на афіцыйны запыт расейскіх журналістаў, чаму ў 2017 г. Міністэрства абароны РФ замовіла 4.162 вагоны для перавозак войск і вайсковых грузаў па Беларусі.

«Абʼём вайсковых чыгуначных перавозак 2017 году параўнальны з абʼёмам перавозак падчас праведзеных на тэрыторыі Беларусі вучэньняў папярэдніх гадоў: «Захад-2009 — больш за 6 тысяч вагонаў, „Захад-2013“ — амаль 2,5 тысячы вагонаў», — цытуе адказ Мінабароны РФ «Наша Ніва».

Ведамства ўдакладніла, што замоўленыя «каля 4.000 вагонаў» — перавозкі ў абодва бакі: 2.000 вагонаў ідуць у раён правядзеньня вучэньняў, 2.000 — у зваротны бок.

Рэзкі рост расейскіх вайсковых паставак у Беларусь выклікаў занепакоенасьць СМІ. Выказваліся меркаваньні, што гэта можа азначаць разгортваньне ў Беларусі буйной расейскай групоўкі для агрэсіўных дзеяньняў супраць Беларусі, Украіны ці нават краін Балтыі.

Вучэньні «Захад-2017» адбудуцца ў верасьні 2017 году, і, як чакаецца, могуць пераўзыходзіць вучэньні «Каўказ-2016», у якіх удзельнічалі 125.000 вайскоўцаў і 97 тысяч рэзэрвістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG