Амбасадар Беларусі ў Расеі Ігар Петрышэнка ў эфіры праграмы «Время покажет» на расейскім Першым канале абверг публікацыі ў СМІ пра тое, што Беларусь мае намер выйсьці з інтэграцыйных абʼяднаньняў з Расеяй. Але ў сацсетках актыўна абмяркоўваюць, ці сапраўды Беларусь сабралася выйсьці з АДКБ, ЭАЭС, а то і так званай «Саюзнай дзяржавы». У сацсетцы Twitter хэштэг #Belxit трапіў у трэнды беларускага сэгмэнту.
Чуткі аб выхадзе з інтэграцыйных структураў запусьцілі аўтары расейскіх сайтаў Regnum і EADaily, аўтары якіх былі затрыманыя ў канцы мінулага году ў Беларусі паводле падазрэньня ў распальваньні нацыянальнай варожасьці. Потым іх паведамленьні перадрукавалі «Эхо Москвы», «Коммерсант» і шэраг іншых расейскіх СМІ.
Сапраўды, з удзелам Беларусі ў інтэграцыйных структурах нешта ня так: зь мінулага году між Беларусьсю і Расеяй вядуцца «нафтагазавыя войны», Лукашэнка не паехаў на саміт АДКБ і не падпісаў Мытны кодэкс ЭАЭС, Расея ўводзіць пашпартны кантроль і памежную зону зь Беларусьсю...
Падобна, беларусам спадабалася, як гучыць выказаная расейцамі ідэя пра выхад Беларусі са структураў Расеі: