Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэйтынгу Freedom House Беларусь засталася ў ліку несвабодных краінаў


Рэйтынг «Свабода ў сьвеце – 2017» праваабарончай арганізацыі Freedom House
Рэйтынг «Свабода ў сьвеце – 2017» праваабарончай арганізацыі Freedom House

У рэйтынгу «Свабода ў сьвеце — 2017» праваабарончай арганізацыі Freedom House Беларусь залічаная да несвабодных краінаў.

Акрамя таго, да несвабодных краінаў залічаны Расея, Туркмэністан, Таджыкістан, Узбэкістан, Казахстан, Азэрбайджан. Анэксаваны Расеяй украінскі паўвостраў Крым, які пазначаны ў дакладзе праваабаронцаў як «спрэчная тэрыторыя», лічыцца таксама «несвабодным».

Усяго летась у 67 краінах назіралася пагаршэньне сытуацыі з палітычнымі правамі і грамадзянскімі свабодамі, і толькі ў 36 — паляпшэньне. На працягу апошніх 11 гадоў, зь 2006-га, у 109 краінах назіралася пагаршэньне сытуацыі, у 60 — паляпшэньне.

З 49 краінаў, прызнаных дасьледнікамі «несвабоднымі», 11 маюць найгоршы ўзровень палітычных правоў і грамадзянскіх свабодаў — Сырыя, Эрытрэя, Паўночная Карэя, Узбэкістан, Паўднёвы Судан, Туркмэністан, Самалі, Судан, Экватарыяльная Гвінэя, Цэнтральная Афрыканская Рэспубліка і Саудаўская Арабія.

«Часткова свабоднымі» праваабаронцы лічаць Украіну, Грузію, Армэнію, Кіргізстан і Малдову.

У дакладзе Freedom House адзначаецца, што галоўныя дэмакратычныя краіны адчуваюць трывогу і няўпэўненасьць пасьля таго, як Вялікая Брытанія прагаласавала за выхад з ЭЗ, новы ўрад у Польшчы ўвёў шэраг антыдэмакратычных крокаў, у частцы Эўропы да ўлады прыйшлі ксэнафобскія нацыяналістычныя партыі, а ў ЗША перамог Дональд Трамп.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG