Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІП па-ранейшаму патрабуюць адмяніць указ нумар 222


Каля двух дзясяткаў чалавек сабраліся каля будынку Мінэканомікі ў Менску, дзе праходзіць пасяджэньне працоўнай групы па пытаньнях дзейнасьці ІП пры грамадзка-кансультатыўнай радзе па разьвіцьці прадпрымальніцтва.

Каля двух дзясяткаў чалавек сабраліся 30 студзеня каля будынку Міністэрства эканомікі ў Менску, дзе праходзіць пасяджэньне працоўнай групы па пытаньнях дзейнасьці ІП пры грамадзка-кансультатыўнай радзе па разьвіцьці прадпрымальніцтва.

Міліцыя не перашкаджала прадпрымальнікам, якія выйшлі да будынку Мінэканомікі.

На сустрэчы абмяркоўваецца праект указу аб спрашчэньні дзейнасьці індывідуальных прадпрымальнікаў, распрацаваны РГА «Пэрспэктыва».

Кіраўнік «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка
Кіраўнік «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка

«Асноўныя палажэньні праекту — гэта вяртаньне да тых умоў, якія існавалі да ўказу № 222. То бок мы хочам плаціць фіксаваную стаўку падатку і ПДС, працаваць як раней», — сказаў кіраўнік «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка.

Раней Шумчанка выступіў з заклікам да прадпрымальнікаў падысьці а 14-й гадзіне да будынку міністэрства, каб выказаць сваю падтрымку ініцыятыве.

Індывідуальныя прадпрымальнікі з розных гарадоў прыехалі падтрымаць сваіх прадстаўнікоў у працоўнай групе па разьвіцьці прадпрымальніцтва. Яны спадзяюцца, што працоўная група даможацца скасаваньня ўказу нумар 222 і падпісаньня новага ўказу, які зноў дазволіць ІП гандляваць без сэртыфікацыі тавараў.

Указ № 222 «Аб рэгуляваньні прадпрымальніцкай дзейнасьці і рэалізацыі тавараў прадпрымальнікамі і іншымі фізычнымі асобамі» быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 16 траўня 2014 году, уступіў у дзеяньне з 1 студзеня 2016 году. Ён забараніў гандаль таварамі без сэртыфікатаў паходжаньня. Указ выклікаў шматлікія пратэсты індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG