Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дварковіч: Беларусь вінная Расеі за газ $ 550 млн


Аркадзі Дварковіч
Аркадзі Дварковіч

Віцэ-прэм’ер Расеі Аркадзі Дварковіч заявіў, што Расея настойвае на аплаце Беларусьсю доўгу за пастаўкі газу ў мінулым годзе ў поўным аб’ёме, а зрухаў у перамовах па гэтым пытаньні пакуль няма.

Пра гэта інфармуе агенцтва ТАСС.

ТАСС цытуе Дварковіч:

«Вядзём перамовы. Прагрэсу няма. Аргумэнтацыя не мяняецца. Мяняюцца варыянты рашэньня, але пакуль не знайшлі ўзаемапрымальных. Мы ў кожным выпадку настойваем на аплаце ў поўным аб’ёме мінулага года па той формуле, якая была раней...»

Паводле Дварковіча сума доўгу Беларусі за пастаўкі расейскага газу на сёньня дасягнула каля $ 550 млн.

З пачатку 2016 году Беларусь вядзе перамовы з Расеяй аб зьніжэньні цэн на газ. Беларусь настойвала на роўнадаходных з экспартам цэнах на расейскі газ і хацела плаціць $ 73 за адну тысячу кубамэтраў замест $ 132.

У адказ на недаплату Беларусьсю каля $ 300 млн за пастаўлены газ Расея больш чым на траціну скараціла пастаўкі бязмытнай нафты ў РБ.

У канцы 2016 года Беларусь пералічыла Расеі авансавы плацёж за газ і выказала надзею на аднаўленьне аб’ёмаў паставак нафты. Аднак Дварковіч тады заявіў, што Расея вярнула авансавы плацёж і настойвае на поўным выкананьні газавага кантракту.

Паводле ТАСС, Дварковіч ня выключаў, што ўрэгуляваньне газавага пытаньня з Беларусьсю магчымае і ў судовым парадку, бо справа ўжо знаходзіцца ў судзе.

Як раней заяўляў намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзімір Сямашка, краіна разьлічвае, што кампраміснае рашэньне нафтагазавага пытаньня з Расеяй будзе знойдзена не пазьней за I квартал 2017 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG