Юнак з Грэцыі Алекс Янусіс, які ня ведае беларускай мовы, перасьпяваў песьню, якая перамагла на беларускім адборы на Эўравізію.
На відэа, выкладзеным у youtube, Аляксандрас Янусіс кажа па-ангельску, што ня ведае беларускай мовы, выбачаецца за акцэнт і жадае беларускім выканаўцам посьпеху.
Алекс Янусіс таксама патлумачыў Радыё Свабода, чаму некаторыя мэдыі назвалі яго чэхам. «Мой бацька з Грэцыі, а мама — з Чэскай Рэспублікі... Я нарадзіўся ў Грэцыі, але цяпер жыву ў Чэскай Рэспубліцы: Таму я напалову чэх, а напалову грэк».