Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пятро Парашэнка ўшанаваў памяць Міхася Жызьнеўскага


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка разам з жонкай Марынай ушаноўваюць памяць Міхася Жызьнеўскага і Сяргея Нігаяна. Кіеў, 22 студзеня 2017 году
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка разам з жонкай Марынай ушаноўваюць памяць Міхася Жызьнеўскага і Сяргея Нігаяна. Кіеў, 22 студзеня 2017 году

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка разам са сваёй жонкай Марынай сёньня з раніцы ўшанавалі памяць Міхася Жызьнеўскага і Сяргея Нігаяна, якія сталі першымі ахвярамі падчас брутальных сутычак паміж пратэстоўцамі і сілавікамі на Эўрамайдане.

Сёньня — трэцяя гадавіна з дня трагічнай гібелі актыўных удзельнікаў украінскай рэвалюцыі Годнасьці і Свабоды.

Міхась Жызнеўскі загінуў ад кулі 22 студзеня 2014 году на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве падчас Эўрамайдану. Да свайго 26-годзьдзя ён не дажыў чатыры дні.

Цела Міхася Жызьнеўскага пасьля адпяваньня і ўрачыстых провадаў прывезьлі зь Кіева і пахавалі на родавых могілках па лініі маці ў вёсцы Сьцяг Працы пад Гомелем.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка пасьмяротна ўзнагародзіў Міхася Жызьнеўскага Ордэнам Герояў Нябеснай Сотні. Летась у лютым украінскі ўрад прызначыў пажыцьцёвую стыпэндыю ягоным бацькам Ніне і Міхасю Жызьнеўскім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG