Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усё можна выправіць, пакуль чалавек жывы


Днямі я апісвала на Радыё Свабода гісторыю, напоўненую болем і крыўдай. Прыгожы і адказны чалавек зь невялікага гарадку забраў у сябе жыцьцё. Беларуская дзяржава, якая прызнала яго «вэтэранам працы», яго ж назвала і «дармаедам».

Блізкія лічылі, што ён ня змог з гэтым зьмірыцца, і хацелі распавесьці пра гэта журналістам. Але пасьля публікацыі вельмі хутка папрасілі артыкул выдаліць. Не таму што ў ім былі нейкія памылкі ці абражаліся іх пачуцьці. Але даць рады розгаласу сіл у іх не хапіла.

Я выдаліла, хоць у мяне былі ўсе абгрунтаваньні гэтага не рабіць. Ну проста таму, што веру: чалавек мае права прыняць любое рашэньне пра самога сябе. А пасьля зьмяніць гэтае рашэньне і сам за ўсё гэта адказваць.

І я ведаю, як цяжка самому супрацьстаяць жорсткай і непрадказальнай сыстэме. Гэтаксама цяжка, як штодня сустракаць крыважэрныя позіркі суседзяў па пад’езьдзе ці ў чарзе па малако. Ці чытаць камэнтары ў інтэрнэце пад артыкулам пра сябе.

Такі чалавек нікому ня верыць, бо ведае, што можа спадзявацца толькі на сябе. Ён яшчэ хоча справядлівасьці, але змагацца за яе няма ані сіл, ані веры.

А калі артыкул прасіў бы выдаліць мясцовы выканкам ці міністарка Шчоткіна, якая не абараніла беларусаў ад падатку «на дармаедзтва», — быў бы скандал.

У гэтыя самыя дні Сьвятлана Алексіевіч сказала мне: «Паспрабуй у вёсцы настаўнік быць незалежным. Але мы з вамі можам сабе гэта дазволіць».

Мы з вамі можам сабе гэта дазволіць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG