Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вашынгтоне праходзіць парад у гонар інаўгурацыі новага прэзыдэнта


У Вашынгтоне праходзіць сьвяточны парад, прысьвечаны ўступленьню на пасаду новага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.

Паводле традыцыі, перад Капітоліем праходзяць тысячы ўдзельнікаў: ваенныя, салдаты ў гістарычнай ваеннай форме амэрыканскага войска папярэдніх эпох.

Упершыню парад быў уключаны ў праграму інаўгурацыйных мерапрыемстваў у 1809 годзе. З тых часоў не зьмяніўся і маршрут — ад Капітолія па Пэнсыльванія-авэню, паўз будынак міністэрства фінансаў, а затым перад Белым домам.

Пасьля параду новы прэзыдэнт дасьць баль.

Раней 20 студзеня Трамп прынёс прысягу ў якасьці новага кіраўніка дзяржавы. Разам зь ім даў клятву і новы віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс.

Паглядзець на цырымонію сабраліся сотні тысяч людзей. Паводле некаторых ацэнак, амаль мільён.

Затым новы прэзыдэнт выступіў з 16-хвіліннай прамовай, у якой пазначыў інтарэсы Амэрыкі як свой галоўны прыярытэт. У якасьці першачарговай задачы на зьнешнепалітычнай арэне Трамп назваў ліквідацыю «ісламісцкіх тэрарыстычных груповак».

Пасьля гэтага новы прэзыдэнт падпісаў першыя ўказы, у тым ліку аб сваіх прызначэньнях ва ўрад, якія зараз павінен зацьвердзіць Сэнат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG