- Разам мы вызначым курс Амэрыкі і сьвету на доўгія гады наперад.
- Сёньня ўлада перадаецца з Вашынгтону, акруга Калюмбія, у рукі народу.
- Вашынгтон квітнеў, але людзі не багацелі разам зь ім.
- Палітыкі ўзбагачаліся, але працоўныя месцы скарачаліся.
- Істэблішмэнт абараняў сябе, але не грамадзян краіны.
- У краіне шмат грошай, але многія ня могуць атрымаць адукацыю, квітнее злачынства, банды, наркотыкі.
- Мы ўзбагачалі замежнікаў за кошт амэрыканскай прамысловасьці, субсыдавалі чужыя войскі, дапускаючы зьнясіленьне нашых узброеных сіл, абаранялі чужыя межы, адмаўляючыся абараняць нашы ўласныя.
- Кожная дзяржава павінна ведаць: ад гэтага дня толькі Амэрыка вышэйшая за ўсё.
- Мы павінны абараняць нашы межы ад зла, якое сыходзіць зь іншых краінаў, крадзе нашы працоўныя месцы.
- Амэрыка пачне зноў перамагаць.
- У нас будуць 2 простыя правілы: купляй амэрыканскае і наймай амэрыканцаў.
- Мы не спрабуем навязаць на лад жыцьця, мы хочам, каб ён стаў прыкладам.
- Мы ўзмоцнім нашы альянсы і сфармуем новыя, цалкам выкаранім радыкальны ісламскі тэрарызм.
- Мы гатовыя разгадаць загадкі космасу, пазбавіць сьвет ад хваробаў і задзейнічаць заўтрашнія тэхналёгіі.
- Разам мы зноў зробім Амэрыку моцнай, багатай, зноў гордай, бясьпечнай і вялікай.
Самае папулярнае
1