Дата дня
20 студзеня 1892 году нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнаўца, палітычны дзяяч. У 1937 годзе Тарашкевіч быў арыштаваны паводле абвінавачаньня ў справе так званага «Беларускага нацыянальнага цэнтру». У 1938 годзе яго прыгаварылі да расстрэлу. Паводле афіцыйнай вэрсіі, ён быў расстраляны. Дасьледчык Леанід Маракоў выказваў меркаваньне, што Браніслаў Тарашкевіч загінуў падчас катаваньняў, якія доўжыліся дзевяць месяцаў.
Таксама ў гэты дзень
1919 — адкрыты Беларускі абласны музэй (з 1923 году — Беларускі дзяржаўны музэй)
1960 — была скасаваная Маладэчанская вобласьць і ўсталяваны той падзел на вобласьці, што існуе да сёньня.
1990 — савецкія войскі штурмавалі сталіцу Азэрбайджану Баку (Чорны студзень). У выніку дзеяньняў савецкай арміі загінула больш за 200 чалавек.
Як савецкія войскі штурмавалі Баку
2001 — адбылася інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Джорджа Ўокера Буша.
2009 — адбылася інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.
У гэты дзень нарадзіліся
1886 — Фабіян Акінчыц, беларускі палітычны дзяяч, юрыст і выдавец.
1892 — Рыгор Шырма, кіраўнік Беларускай акадэмічнай харавой капэлы і зьбіральнік беларускай народнай песьні.
1907 — Iван Лушчыцкi, беларускі філёзаф.
1913 — Ларыса Алексютовіч, беларуская танцорка і балетмайстар.
1920 — Фэдэрыка Фэліні, італьянскі сцэнарыст і рэжысэр.
1961 — Сяргей Тарасаў, беларускі археоляг.
У памяці
1922 — памёр Еўдакім Раманаў, беларускі археоляг і этнограф.
2005 — памёр Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст і палітычны актывіст, стваральнік польскай службы Радыё Свабода.
Афіша. Прэзэнтацыя кнігі «Айчына. Маляўнічая гісторыя»
Пісьменьнік Уладзімер Арлоў і мастак Павал Татарнікаў правядуць чацьвертую аўтограф-сэсію з нагоды прэзэнтацыі новай кнігі. У імпрэзе возьме ўдзел фундатар выданьня Павал Бераговіч.
Менск, ГЦ «Цівалі» (вул. Прытыцкага, 29, аўдыторыя 366).
Час правядзеньня: з 17 да 20-й гадзіны.
Уваход вольны. Кніга каштуе 45 рублёў.