Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Малдовы заявіў аб жаданьні адмовіцца ад асацыяцыі з ЭЗ


Прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон заявіў у Маскве падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, што не выключае адмовы ад пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ.

Паводле Дадона, гэта магло б стаць магчымым у выпадку, калі на наступных выбарах Партыя сацыялістаў атрымае большасьць у парлямэнце.

Ігар Дадон заявіў, што «шмат разоў» выступаў супраць заключэньня пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам. Паводле яго словаў, гэтае пагадненьне не прынесла ніякай карысьці Малдове — краіна страціла расейскі рынак, пры гэтым, адзначыў Дадон, малдаўскі экспарт у краіны ЭЗ таксама скараціўся.

Малдова падпісала ў 2014 годзе пагадненьне аб асацыяцыі з разьвязам. Масква, у якасьці меры ў адказ на гэты крок Кішынэву, увяла супраць Малдовы новыя мытныя тарыфы і адмовілася ад значнай часткі малдаўскага імпарту ў Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG