«Белсат» адзначае, што там ёсьць басэйн, лазьні, тэнісныя корты, корпус для прыслугі, пляцоўка для гелікаптэраў...
Законна падʼехаць да гэтага месца немагчыма. Знак на дарозе забараняе ўезд. Але, паводле журналістаў, па кароткай шашы, якую бесьперапынна чысьціць спэцтэхніка, курсуюць дзясяткі аўтамабіляў, сярод якіх яны сустрэлі службу чысткі басэйнаў і джакузі.
«Перад уязною брамаю — міліцыя, якую мясцовыя раяць нам абыходзіць. Тэрыторыю агароджвае плот са шчыльна расстаўленым відэаназіраньнем. Бачна, што спадарожнікавыя здымкі значна састарэлі. Тэрыторыя выглядае, хутчэй, як санаторыя, а не як будаўнічая пляцоўка. Тут жа і месца для пасадкі гелікаптэраў», — гаворыцца ў рэпартажы.