Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўнёс зьмены ў дэкрэт аб дармаедах


Дармаедам ня будзе лічыцца чалавек, які гадуе дзетак да 7 гадоў пры ўмове, што дзіця ад 3 да 7 гадоў ня ходзіць у садок. Раней тыя, хто гадуе дзяцей да 7 гадоў, не лічыліся дармаедамі ў любым выпадку. У дэкрэце таксама прапісана права мясцовых Саветаў дэпутатаў вызваляць грамадзян ад сплаты падатку ў выпадку пацьверджаньня цяжкой жыцьцёвай сытуацыі.

Аляксандар Лукашэнка 12 студзеня падпісаў дэкрэт № 1, які прадугледжвае ўнясеньне зьмяненьняў у дэкрэт ад 2 красавіка 2015 году № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства», паведамляе прэсавая служба кіраўніка дзяржавы.

Дэкрэт удакладняе пералік пэрыядаў дзейнасьці, цягам якіх грамадзяне ня лічацца ўтрыманцамі.

Так, да асобаў, якія ўдзельнічаюць у фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў, аднесены грамадзяне ў пэрыяд знаходжаньня ў сьпісавым складзе нацыянальнай або зборнай спартовай каманды Рэспублікі Беларусь па відах спорту, праходжаньня альтэрнатыўнай службы і гэтак далей.

Зьмененыя і тэрміны накіраваньня падатковымі органамі паведамленьняў «дармаедам» — з 1 лістапада 2016 году на 20 студзеня 2017 году, а тэрмін сплаты збораў — з 1 сьнежня 2016 году на 20 лютага 2017 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG