Паводле інфармацыі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, 1995 года нараджэньня, хацеў уехаць у панядзелак праз КПП Райгардас, у Друскеніцкім раёне, на аўтамабілі Peugeot 405, паведамляе інфармацыйнае агенцтва BNS.
Літоўскія службовыя асобы не пусьцілі яго, паколькі на аўтамабілі была савецкая сымболіка — на заднім шкле была налепленая пяціканцовая зорка зь сярпом і молатам.
Як паведаміла Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, іншаземец меў права трапіць у Літву, але альбо пешшу, альбо на аўтамабілі — спачатку зьняўшы налепку. Паколькі кіроўца адмовіўся здымаць савецкую сымболіку, яму адмовілі ва ўезьдзе, і ён вярнуўся ў Беларусь.
Публічная дэманстрацыя нацысцкай і камуністычнай сымболікі забароненая дзеючымі ў Літве прававымі актамі.
У панядзелак літоўскія памежнікі не ўпусьцілі ў Літву грамадзяніна Беларусі, на аўтамабілі якога была намаляваная савецкая сымболіка.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1