Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Вэнэсуэлы забараніў «імпічмэнт» прэзыдэнта Мадуры


Вярхоўны суд Вэнэсуэлы заблякаваў рашэньне апазыцыйнага парлямэнту аб адхіленьні ад улады прэзыдэнта Нікаласа Мадуры, прызнаўшы яго неканстытуцыйным. Пра гэта паведамляе тэлеканал TeleSur.

Раней у панядзелак, 9 студзеня, апазыцыйная большасьць у парлямэнце Вэнэсуэлы прызнала Мадуру такім, які «пакінуў свой пост», з прычыны яго бязьдзейнасьці ў барацьбе з крызысам. Пры гэтым дэпутаты спасылаліся на палажэньне артыкулу канстытуцыі, якая дапускае прызначэньне новых выбараў прэзыдэнта ў выпадку прызнаньня кіраўніка дзяржавы адсутным на пасадзе.

У Вэнэсуэле некалькі гадоў працягваецца эканамічны крызыс. У краіне адбываюцца рэгулярныя адключэньні вады і сьвятла, не хапае прадуктаў харчаваньня і лекаў. МВФ ацэньвае гадавую інфляцыю ў Вэнэсуэле ў 500 адсоткаў, называючы яе самай вялікай у сьвеце. Мадура сьцьвярджае, што ў сытуацыі вінаватыя апазыцыя і ЗША, якія пачалі «эканамічную вайну».

У сьнежні 2015 гады апазыцыя выйграла парлямэнцкія выбары. Ад таго часу парлямэнт робіць крокі для адстаўкі Мадуры — у прыватнасьці, быў пачаты збор подпісаў для рэфэрэндуму аб яго адстаўцы. Дэпутаты таксама спрабавалі пачаць супраць Мадуры судовы працэс. Аднак урад і Вярхоўны суд краіны, якія па-ранейшаму цалкам кантралююцца прыхільнікамі прэзыдэнта, блякавалі любыя заканадаўчыя ініцыятывы парлямэнту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG