У Бабруйску ад маразоў загінуў чалавек, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Магілёўскай абласной управы МНС. Цела загінулага ад абмаражэньня выяўлена 7 студзеня ў 10.18.
Паводле рэгіянальнага цэнтру экстраннай мэдычнай дапамогі, з халадовымі траўмамі ва ўстановы аховы здароўя вобласьці зьвярнуліся 19 чалавек. Ва ўсіх пацярпелых абмаражэньні канечнасьцяў альбо агульнае пераахаладжэньне, пагрозы жыцьцю няма. Зь іх шпіталізавана сем чалавек, у тым ліку дзіця ў Быхаўскім раёне.
Паводле інфармацыі РУП "Магілёўэнэрга", на працягу сутак было адключана дзьве лініі электраперадачы 10 кВ, 87 трансфарматарных падстанцый, 14 населеных пунктаў, адна кацельня.
Самае папулярнае
1